Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Мартынаў Мікалай Васільевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 1 жніўня 1957 года ў вёсцы Гудава Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Камуністычнай партыі Беларусі, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Працаваў памочнікам майстра па абслугоўванні круглапанчошнага абсталявання, намеснікам начальніка аддзела забеспячэння Віцебскай ордэна Леніна панчошна-трыкатажнай фабрыкі імя КІМ. Быў экспертам камерцыйнага аддзела сумеснага савецка-заходнегерманскага прадпрыемства «Белвест», дырэктарам МКП «ЛМ + МК», генеральным дырэктарам ПКФ «ЛМ + МК», генеральным дырэктарам сумеснага беларуска-германскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.

Генеральны дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіруючая кампанія холдынга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка».

Член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы, член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Паўночным саветам.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі, ордэнам «Садружнасць» (Савет Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), сярэбраным медалём «МПА СНД. 20 гадоў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага, юбілейным медалём Рускай праваслаўнай царквы «У памяць 200-годдзя перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года».

Усе сенатары