Нарадзілася 19 жніўня 1978 года ў гарадскім пасёлку Ушачы Віцебскай вобласці.
Скончыла ўстанову адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
Працавала эканамістам, спецыялістам па разліках першай катэгорыі, спецыялістам па рэалізацыі прадукцыі, вядучым эканамістам, начальнікам вытворча-эканамічнага аддзела закрытага акцыянернага таварыства «Вечалле»; дырэктарам дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна»; намеснікам старшыні Ушацкага раённага выканаўчага камітэта.
Дэпутат Ушацкага раённага Савета дэпутатаў 25-га, 28-га і 29-га скліканняў.
Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў.
Старшыня Ушацкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», член Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», Беларускай партыі «Белая Русь».
Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».