Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Максімчук Аляксандр Аляксандравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1972 г. у горадзе Орша Віцебскай вобласці.

Скончыў Самаркандскае вышэйшае ваеннае аўтамабільнае камандна-інжынернае вучылішча, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Працаваў у камунальным унітарным шматгаліновым вытворчым прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Столінская ЖКГ»; майстрам участка «Водаканал»; начальнікам цэха «Спецаўтабаза», намеснікам дырэктара, першым намеснікам дырэктара, дырэктарам прадпрыемства; намеснікам старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта.

Выбіраўся дэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Дэлегат пятага, шостага, сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

Узнагароджаны Ганаровай граматай Столінскага райвыканкама, Граматай Брэсцкага аблвыканкама, Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, нагрудным знакам «Ганаравы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

Памочнікі
Усе сенатары