Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Ляхаў Аляксандр Андрэевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 7 ліпеня 1962 года ў гарадскім пасёлку Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны, эканаміст; аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Ф.Скарыны, здадзены кандыдацкі мінімум. Аўтар публікацый па эканоміцы геолагаразведачнай вытворчасці.

Працаваў інжынерам вопытна-метадычнай партыі, інжынерам нарматыўна-даследчай партыі, начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы трэста «Захаднафтагеафізіка» (г. Гомель), галоўным бухгалтарам, намеснікам генеральнага дырэктара па фінансава-эканамічных пытаннях вытворчага аб’яднання «Захаднафтагеафізіка», намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах аб’яднання «Беларуснафта», першым намеснікам генеральнага дырэктара, генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» (г. Гомель).

Генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб’яднання — генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» (г. Гомель).

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Гомельскай вобласці-2011» у намінацыі «Лідар».

Мае падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Гомельскага аблвыканкама.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі, знакам «Ганаровы нафтавік», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары