Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Лісковіч Віктар Андрэевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 4 верасня 1960 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Кандыдат медыцынскіх навук.

Аўтар больш як 350 навуковых работ і публікацый, у тым ліку 8 ​​манаграфій, падручніка і 8 навучальных дапаможнікаў, 16 метадычных рэкамендацый і інструкцый і інш.

Мае 4 патэнты на вынаходствы.

Працаваў урачом акушэрам-гінеколагам Брэсцкай цэнтральнай раённай бальніцы, урачом акушэрам-гінеколагам, загадчыкам акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы, галоўным акушэрам-гінеколагам, намеснікам начальніка лячэбнага аддзела ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама, галоўным урачом установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр», намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. 

Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Старшыня Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, юбілейнымі медалямі.

У 2010 годзе ўнесены ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці.

 

Усе сенатары