Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Ладуцька Мікалай Аляксандравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 21 сакавіка 1959 года ў горадзе Мінску. Закончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр запасу.

Працаваў майстрам будаўнічага ўпраўлення № 256, намеснікам сакратара, сакратаром камітэта камсамола Мінскага вытворчага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання (МВАІД), першым сакратаром Фрунзенскага райкама ЛКСМБ г. Мінска, намеснікам загадчыка аддзела камсамольскіх арганізацый Цэнтральнага камітэта ЛКСМБ, інструктарам арганізацыйнага аддзела Фрунзенскага райкама КПБ г. Мінска, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела будаўнічага ўпраўлення № 256 МВАІД. Быў начальнікам аддзела інжынернай падрыхтоўкі, начальнікам вытворчага аддзела па будаўніцтве Мінскага арэнднага прадпрыемства індустрыяльнага домабудавання (МАПІД) «Мінскжылбуд», начальнікам будаўнічага ўпраўлення № 101 адкрытага акцыянернага таварыства «МАПІД» г. Мінска, дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама», кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, намеснікам старшыні, першым намеснікам старшыні, выконваючым абавязкі старшыні, старшынёй Мінскага гарвыканкама.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Мотавела».

Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту».

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары