Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Кушнарэнка Аляксей Іванавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 8 жніўня 1975 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.

Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў майстрам, старшым майстрам, начальнікам абаненцкай службы, намеснікам дырэктара філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»; намеснікам начальніка тэхнічнай інспекцыі вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»; дырэктарам філіяла «Сенненскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»; дырэктарам філіяла «Полацкае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»; намеснікам галоўнага інжынера, намеснікам генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз»; генеральным дырэктарам вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз».

Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Усе сенатары