Нарадзіўся 28 ліпеня 1961 года ў горадзе Гродна. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, фізік, выкладчык. Заслужаны майстар спорту СССР па цяжкай атлетыцы. Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь. Двухкратны алімпійскі чэмпіён па цяжкай атлетыцы (1988, 1992), чатырохкратны чэмпіён свету, двухкратны чэмпіён Еўропы, уладальнік Кубка свету, дванаццацікратны рэкардсмен свету.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў інструктарам па спорце добраахвотнага фізкультурна-спартыўнага таварыства прафсаюзаў, камітэта па фізічнай культуры і спорце, трэнерам-выкладчыкам па цяжкай атлетыцы ўстановы «Школа вышэйшага спартыўнага майстэрства» ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Дырэктар Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Гродзенскай вобласці.
Член выканаўчага камітэта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Намеснік старшыні Беларускага цяжкаатлетычнага саюза. Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі цяжкай атлетыкі. Член Тэхнічнага камітэта Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі.
Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Гродна».
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.