Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Круцько Алена Аляксеяўна

Біяграфія

Нарадзілася 28 мая 1958 года ў горадзе Карагандзе Казахскай ССР. Закончыла Карагандзінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач акушэр-гінеколаг.

Працавала ўрачом-інтэрнам па акушэрстве-гінекалогіі Кустанайскага радзільнага дома (Казахская ССР), урачом акушэрам-гінеколагам жаночай кансультацыі, загадчыкам гінекалагічнага аддзялення, загадчыкам радзільнага аддзялення Кустанайскай раённай бальніцы, урачом-гінеколагам Васілевіцкай гарадской бальніцы Рэчыцкага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Гомельскай вобласці, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Касцюковіцкай раённай бальніцы, выконваючым абавязкі галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Кіраўская цэнтральная раённая бальніца» Магілёўскай вобласці.

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Кіраўская цэнтральная раённая бальніца».

Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора.

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя, Кіраўскага райвыканкама, Магілёўскага аблвыканкама.

Усе сенатары