Нарадзілася 2 студзеня 1965 года ў вёсцы Забашавічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне сацыяльнай сферай», магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Прававое рэгуляванне кіраўніцкай дзейнасці ў сацыяльных і эканамічных сістэмах». Працавала інжынерам-тэхнолагам ААТ «Барысаўскі аўтарамонтны завод».
Працавала інспектарам, старшым інспектарам, загадчыкам, начальнікам аддзела ЗАГС Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта; кіраўніком спраў Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага і шостага скліканняў.
Дэпутат Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.
Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».