Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Кралевіч Ірына Мікалаеўна

Біяграфія

Нарадзілася 12 мая 1965 года ў горадзе Мазыры Гомельскай вобласці. Закончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, матэматык. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Аўтар больш як 90 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, у тым ліку манаграфіі.

Працавала настаўнікам матэматыкі сярэдняй школы № 2 г. Мазыра, асістэнтам кафедры матэматычнага аналізу, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, дэканам фізіка-матэматычнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н.К.Крупскай, дэканам фізіка-матэматычнага факультэта Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, дэканам фізіка-матэматычнага факультэта ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна».

Прарэктар па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна».

Намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя.

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Мазырскага раённага Савета дэпутатаў, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н.К.Крупскай, установы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна».

Усе сенатары