Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Казіятка Юрый Васільевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 24 красавіка 1964 года ў горадзе Брэсце. Закончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча з адзнакай, афіцэр з вышэйшай ваенна-палітычнай адукацыяй, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з адзнакай, спецыяліст у галіне міжнародных адносін. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Служыў у радах Узброеных Сіл СССР. Працаваў ваенным журналістам у газетах Ціхаакіянскага флоту, тэлевядучым інфармацыйнай праграмы на тэлеканале «Усход-ТВ» (г. Уладзівасток, Расійская Федэрацыя). Быў палітычным аглядальнікам, аўтарам і вядучым грамадска-палітычных праграм «Тэма дня», «Панарама» ў суботу» ў Белтэлерадыёкампаніі, вядучым праграмы «Масква — Мінск» на тэлеканале «Расія», галоўным рэдактарам службы навін тэлеканала АНТ (аўтарам і вядучым дакументальнага цыкла «Найноўшая гісторыя Беларусі», удастоенага гран-пры першага на Беларусі тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня»), генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал».

Генеральны дырэктар закрытага акцыянернага таварыства «Сталічнае тэлебачанне».

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары