Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Кавалька Адам Дзмітрыевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 26 ліпеня 1958 года ў вёсцы Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Маскоўскі інстытут інжынераў землеўпарадкавання, землеўпарадкаванне; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнае і мясцовае кіраванне.

Працоўную дзейнасць пачаў у Гродзенскім філіяле інстытута «Белгіпразем». Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў тэхнікам-землеўпарадчыкам, старшым тэхнікам-землеўпарадчыкам, інжынерам-землеўпарадчыкам Гродзенскага філіяла інстытута «Белгіпразем». Быў вядучым землеўпарадчыкам, галоўным інжынерам па землеўпарадкаванні Мастоўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, загадчыкам аддзела па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мастоўскага райвыканкама.

Старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.

Мае два лісты з падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ліст з падзякай Гродзенскага аблвыканкама, Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Гродзенскага аблвыканкама, Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, граматай Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, ганаровым дыпломам Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду міру, юбілейным знакам «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: 100 гадоў прафсаюзнаму руху».

Усе сенатары