Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Кавалеўскі Барыс Віктаравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 24 сакавіка 1963 года ў сяле Інгіры Зугдзідскага раёна (Грузія).

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны тэхнікум, Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

Працоўную дзейнасць пачаў электраманцёрам па рамонце электраабсталявання чацвёртага разраду Аршанскага завода лёгкага машынабудавання. Быў электраманцёрам па рамонце абсталявання чацвёртага разраду, інжынерам-канструктарам аддзела галоўнага энергетыка вытворчага аб’яднання «Інтэграл», інжынерам аддзела інжынернай падрыхтоўкі і камплектацыі трэста «Магілёўводбуд», электраманцёрам пятага разраду энергасілавога цэха, інжынерам-канструктарам, інжынерам па арганізацыі, эксплуатацыі і рамонце, інжынерам, вядучым інжынерам па арганізацыі, эксплуатацыі і рамонце другой катэгорыі, начальнікам бюро аддзела галоўнага энергетыка Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода, намеснікам начальніка аддзела маркетынгу, начальнікам аддзела маркетынгу, начальнікам упраўлення па маркетынгу і падрыхтоўцы графікаў вытворчасці, начальнікам упраўлення па маркетынгу і дагаворнай рабоце, начальнікам упраўлення па маркетынгу рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання», генеральным дырэктарам вытворчага аб’яднання «Магілёўліфтмаш» — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».

Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».

Памочнікі
Усе сенатары