Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Кастагораў Віталій Генадзьевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 2 мая 1969 года ў пасёлку Таромскае Ленінскага раёна Днепрапятроўскай вобласці (Украінская ССР). Закончыў Калінінградскае вышэйшае інжынернае ордэна Леніна Чырванасцяжнае вучылішча інжынерных войск, інжынер-будаўнік.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях малога эксперыментальнага прадпрыемства «Аспект» (г. Магілёў), намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях вытворчага камерцыйнага прадпрыемства «Палітэкс» (Магілёўскі раён), дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства «Палітэкс».

Член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Чалавек года Магілёўскай вобласці (2002). Ганаровы прадпрымальнік Рэспублікі Беларусь (2003). Лепшы прадпрымальнік года Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Мецэнат» (2001, 2002), у намінацыі «Экспарцёр» (2003). Лепшы прадпрымальнік года Магілёўскай вобласці ў намінацыі «Экспарцёр» (2000, 2001, 2002, 2003, 2007, 2011), у сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў (2010).

Усе сенатары