Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Каско Ігар Барысавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 13 лютага 1971 года ў горадзе Мінску. 

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 

Працаваў урачом анестэзіёлагам-рэаніматолагам 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы г. Мінска, урачом анестэзіёлагам-рэаніматолагам, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ўстановы аховы  здароўя «Магілёўская абласная дзіцячая бальніца». 

Член грамадскага аб'яднання «Белая Русь», член праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларускі дзіцячы фонд», член адміністрацыі Ленінскага раёна г.Магілёва. 

Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Магілёўская абласная дзіцячая бальніца». 

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». 

Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны — 2015», спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «За дасягненні ў сацыяльнай сферы».


Усе сенатары