Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Касінец Аляксандр Мікалаевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 27 мая 1959 года ў вёсцы Роскі-Сялец Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, лячэбная справа; клінічную ардынатуру, аспірантуру, факультэт педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта; эканамічны факультэт (магістратуру) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў 8 дактароў і 15 кандыдатаў медыцынскіх навук. Стварыў навукова-педагагічную школу і напрамак «Інфекцыя ў хірургіі». Аўтар больш як 450 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў, 8 вынаходніцтваў. Генерал-маёр запасу.

Працаваў намеснікам сакратара, сакратаром камітэта камсамола Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Быў асістэнтам, дацэнтам, прафесарам кафедры шпітальнай хірургіі, прафесарам кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі спецыялістаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, кіраўніком рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Інфекцыя ў хірургіі», рэктарам установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт», Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшынёй Віцебскага аблвыканкама.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання. Быў назначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», сямю юбілейнымі медалямі, медалём М.Ламаносава, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Сергія Раданежскага I і II ступені, ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы cвяціцеля Кірылы Тураўскага І ступені, ордэнамі «За асабістыя заслугі», «Кадэцкі Крыж» II ступені, залатым медалём Альберта Швейцара.

Усе сенатары