Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Карпіцкі Аляксандр Сяргеевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 года ў горадзе Камянцы Брэсцкай вобласці. Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь. Аўтар 15 вынаходстваў, мае 288 друкаваных работ у айчынных і замежных друкаваных выданнях.

Працоўную дзейнасць пачаў клінічным ардынатарам па спецыяльнасці «Хірургія» кафедры агульнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Затым працаваў урачом-хірургам Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці, малодшым навуковым супрацоўнікам (старшынёй студэнцкага навуковага таварыства), старшынёй прафсаюзнага камітэта студэнтаў, асістэнтам, дацэнтам кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, загадчыкам аддзялення таракальнай хірургіі Віцебскага абласнога анкалагічнага дыспансера.

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Брэсцкая абласная клінічная бальніца». Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў».

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці».

Усе сенатары