Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Каркатадзэ Аляксандр Аляксандравіч

Адрас і службовы тэлефон:
224018, г. Брэст, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 60 
(0162) 55 54 70
Біяграфія

Нарадзіўся 16 лютага 1976 года ў горадзе Брэсце.

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна па спецыяльнасці «Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва».

Працаваў навуковым супрацоўнікам установы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей»; навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам філіяла «Музей 5 форт» дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання.

Дырэктар дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Член Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Член рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дасягненні Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця.

Намеснік кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Султаната Аман.

Член рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, Рэспублікі Сербія.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Брэсцкага раённага Савета дэпутатаў, нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», нагрудным знакам узнагароды органаў пагранічнай службы «За дапамогу органам пагранічнай службы». Па выніках работы за 2021 год удастоены ганаровага звання «Чалавек года Брэстчыны» ў сферы культуры.

Памочнікі
Усе сенатары