Нарадзіўся 29 лістапада 1966 года ў гарадскім пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў урачом-інтэрнам Мінскага абласнога радзільнага дома; малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела рэабілітацыі Беларускага навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі; урачом-анколагам-хірургам УАЗ «Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер»; інтэрнам па спецыяльнасці «Анкалогія» Мінскага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўнага медыцынскага інстытута; урачом-анколагам, загадчыкам хірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны дыспансер».
Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу.
Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны цэнтр».
Член Беларускай партыі «Белая Русь».
Мае Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя».