Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Качанава Наталля Іванаўна

Біяграфія

Нарадзілася 25 верасня 1960 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Закончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут імя ЛКСМБ, водазабеспячэнне і каналізацыя; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з адзнакай, дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай.

Працавала аператарам пульта кіравання, інжынерам па тэхніцы бяспекі, інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага прадпрыемства «Водаканал», інжынерам, выконваючым абавязкі начальніка, вядучым інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела Полацкага вытворчага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, намеснікам старшыні па капітальным будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Полацкага гарвыканкама, старшынёй Наваполацкага гарвыканкама.

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Удастоена званняў «Жанчына Віцебшчыны 2002 года» і «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

Мае граматы і падзякі старшыні Віцебскага аблвыканкама, старшыні Полацкага гарвыканкама, полацкага прадпрыемства «Водаканал».

Узнагароджана медалямі «За супрацоўніцтва», «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «100 гадоў славянскаму руху на землях Беларусі 1909 — 2009 гг.», «Прападобная Ефрасіння Ігумення Полацкая», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, ордэнамі Беларускай праваслаўнай царквы святой прападобнай Ефрасінні Полацкай і cвяціцеля Кірылы Тураўскага ІІІ ступені, нагруднымі знакамі «15 гадоў Полацкаму пагранічнаму атраду», «За заслугі перад Полацкам», установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Усе сенатары