Нарадзілася 25 верасня 1960 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці.
Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала на розных пасадах на Наваполацкім міжгарадскім прадпрыемстве водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, КУП «Жыллёва-камунальная гаспадарка г. Полацка». Была начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, намеснікам старшыні па капітальным будаўніцтве і ЖКГ Полацкага гарвыканкама. З 2007 па 2014 год — старшыня Наваполацкага гарвыканкама. У 2014 — 2016 гадах займала пасаду Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 2016 года — па 6 снежня 2019 года — Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. 6 снежня 2019 года назначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Выбрана Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Дэлегат чацвёртага, пятага, шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.
12 красавіка 2024 года выбрана Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
Член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».
Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнамі Айчыны III ступені, Дружбы (Расійская Федэрацыя), Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Садружнасць», Крыжа прападобай Ефрасінні Полацкай, прападобнай Ефрасінні Полацкай, свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, Рускай праваслаўнай царквы святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі II ступені, вялікай княгіні Лісаветы Феадораўны II ступені, медалямі «За працоўныя заслугі», «За заслугі», МПА СНД «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», прападобнай Ефрасінні Полацкай, залатым медалём МПА СНД і Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» «Дрэва дружбы», юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў», нагруднымі знакамі «Выдатнік адукацыі», «За асаблівыя заслугі», «За заслугі перад Полацкам», «За адзнаку», ганаровымі граматамі розных міністэрстваў. Удастоена званняў «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка», «Ганаровы грамадзянін Полацкага раёна».