Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Якубіцкая Наталля Віктараўна

Біяграфія

Нарадзілася 22 верасня 1971 года ў горадзе Смалявічы.

Скончыла Мінскі інстытут упраўлення па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

Працавала эканамістам-фінансістам Крупскага каапнарыхтпрама, галоўным эканамістам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Раніца-агра», начальнікам аддзела эканомікі, намеснікам старшыні па эканамічных пытаннях Смалявіцкага райвыканкама, старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Дэлегат шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.

Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, медалём «За бездакорную службу» III ступені, юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў».

Мае падзякі Міністра эканомікі, старшыні Смалявіцкага райвыканкама.

Памочнікі
Усе сенатары