Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Ікан Ілья Валер'евіч

Біяграфія
Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Полацкага і Верхнядзвінскага раёнаў) 

Нарадзіўся 10 студзеня 1981 года ў вёсцы Пчэльнік Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. 

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 

Працаваў эканамістам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі завод «Тэрмапласт», таварыства з абмежаванай адказнасцю «ПрамСтальКанструкцыя», на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным канцэрне па нафце і хіміі, намеснікам генеральнага дырэктара (па эканоміцы і фінансах) адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан», генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Полацк-Шкловалакно». 

Старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі. 

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу. 

Мае падзякі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.
Памочнікі
Усе сенатары