Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Грынеўская Лідзія Уладзіміраўна

Біяграфія

Нарадзілася 3 лютага 1965 года ў вёсцы Мачуль Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, зоаінжынер.

Працавала загадчыкам ветэрынарнай аптэкі калгаса «Запаветы Леніна» Столінскага раёна, майстрам вытворчага навучання Альшанскага навучальна-вытворчага камбіната, заатэхнікам-селекцыянерам калгаса «Беларуская ніва».

Дэлегат другога Усебеларускага народнага сходу.

Галоўны заатэхнік адкрытага акцыянернага таварыства «Палеская ніва» Столінскага раёна.

Пераможца рэспубліканскага спаборніцтва сярод галоўных заатэхнікаў (2006, 2009, 2011, 2013).

Мае падзяку Брэсцкага аблвыканкама.

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», дзвюма ганаровымі дыпломамі Брэсцкага аблвыканкама, ганаровымі граматамі Столінскага райвыканкама і Столінскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Усе сенатары