Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Герасімовіч Святлана Міхайлаўна

Біяграфія

Нарадзілася 5 студзеня 1957 года ў вёсцы Вяляцічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, філолаг, выкладчык рускай мовы і літаратуры.

Працавала настаўнікам у Карсакавіцкай сярэдняй школе, сакратаром Барысаўскага раённага камітэта ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам ідэалагічнага аддзела Барысаўскага райкама КПБ. Была намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Старабарысаўскай сярэдняй школы, загадчыкам аддзела інфармацыі, намеснікам старшыні Барысаўскага райвыканкама, галоўным саветнікам-інспектарам старшыні Мінскага аблвыканкама, начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама, намеснікам старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання, старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.

Выбіралася дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24 — 26-га скліканняў.

Дэлегат другога, трэцяга і чацвёртага Усебеларускага народнага сходу.

Намеснік старшыні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання, член Бюро Канферэнцыі рэгіянальных і мясцовых органаў улады Усходняга партнёрства (CORLEAP).

Узнагароджана юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Мінскага аблвыканкама, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, медалём Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За супрацоўніцтва», памятным знакам «2000 гадоў хрысціянству».

Усе сенатары