Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Герасімовіч Святлана Міхайлаўна

Біяграфія

Нарадзілася 5 студзеня 1957 года ў вёсцы Вяляцічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, філолаг, выкладчык рускай мовы і літаратуры.

Працавала настаўнікам у Карсаковіцкай сярэдняй школе, сакратаром Барысаўскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам ідэалагічнага аддзела Барысаўскага райкама КПБ. Была намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Старабарысаўскай сярэдняй школы, загадчыкам аддзела інфармацыі, намеснікам старшыні Барысаўскага райвыканкама, галоўным саветнікам-інспектарам старшыні Мінскага аблвыканкама, начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама, старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Мінскага аблвыканкама, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём Выканаўчага камітэта СНД «За супрацоўніцтва».

Усе сенатары