Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Гаўрылковіч Эдуард Генадзьевіч

Біяграфія
Нарадзіўся 15 ліпеня 1976 года ў горадзе Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. 

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 

Служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Працаваў электраслесарам, электрамеханікам, галоўным энергетыкам гранітнага кар'ера, галоўным інжынерам прадпрыемства «Граніт». 

Выбіраўся дэпутатам 27-га і 28-га скліканняў Мікашэвіцкага гарадскога, Лунінецкага раённага і Брэсцкага абласнога Саветаў дэпутатаў. 

Дэпутат Мікашэвіцкага гарадскога, Лунінецкага раённага і Брэсцкага абласнога Саветаў дэпутатаў 29-га склікання. 

Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. 

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу. 

Генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Граніт». 

Член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». 

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам «Ганаровы будаўнік» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, нагруднымі знакамі «За заслугі ў будаўніцтве» (Саюз будаўнікоў Рэспублікі Беларусь), «Прафсаюзны знак Пашаны».
Памочнікі
Усе сенатары