Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Галаваты Іван Іванавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1976 года ў мястэчку Пагост Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

Скончыў Дзяржаўны горны інстытут імя Г.В.Пляханава (тэхнічны ўніверсітэт) у г. Санкт-Пецярбург.

Мае 7 патэнтаў Рэспублікі Беларусь і 6 патэнтаў Расійскай Федэрацыі на вынаходствы ў галіне горнай прамысловасці.

Працаваў начальнікам горнага аддзела РУП «ВА Беларуськалій», намеснікам генеральнага дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні — начальнікам упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, галоўным інжынерам ААТ «Беларуськалій».

Член Салігорскага райвыканкама. Член прэзідыума Салігорскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь».

Генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій».

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Белнафтахім», Мінскага аблвыканкама, Салігорскага райвыканкама, Салігорскага раённага Савета дэпутатаў, ААТ «Беларуськалій», з’яўляецца поўным кавалерам знака «Шахцёрская слава».

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2020 г.


Усе сенатары