Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч

Біяграфія
Нарадзіўся 19 студзеня 1953 года ў пасёлку Бягомль Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 

Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзэ, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 

Праходзіў службу на камандных і штабных пасадах, быў намеснікам Міністра ўнутраных спраў — камандуючым унутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь. З 1979 па 1982 год — служба на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан. 

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага і шостага скліканняў, членам Савета Рэспублікі сёмага склікання. 

Дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу. 

Старшыня савета грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». 

Узнагароджаны ордэнамі «Чырвонай Зоркі», «За службу Радзіме» II і III ступені, дваццаццю медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Усе сенатары