Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Дзячэнка Алег Віктаравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 14 чэрвеня 1971 года ў горадзе Канску, Краснаярскі край, Расійская Федэрацыя.

Скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова.

Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Працаваў настаўнікам гісторыі сярэдняй школы в. Вялікія Бялевічы Магілёўскага раёна, дацэнтам кафедры філасофіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, прарэктарам па навукова-метадычнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі, загадчыкам кафедры грамадзянскага і гаспадарчага права факультэта эканомікі і права Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова, прарэктарам па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова».

З'яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі навукова-метадычнага часопіса «Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова», членам Экспертнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, членам абласной камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет экстрэмізму пры Магілёўскім аблвыканкаме.

Рэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі».

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага гарвыканкама, адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва, упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, камітэта па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, галоўнага ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, медалём Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў».


Усе сенатары