Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Дворнік Уладзімір Андрэевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 16 красавіка 1963 года ў вёсцы Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, ветэрынарны ўрач. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы, навукі і тэхнікі. Генерал-маёр запасу.

Працаваў трактарыстам калгаса імя Дзяржынскага Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, галоўным ветэрынарным урачом калгаса «Усход» Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці, галоўным ветэрынарным урачом, намеснікам старшыні калгаса «Дружба» Мазырскага раёна, галоўным дзяржаўным ветэрынарным урачом Мазырскага раёна, дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас-камбінат «Зара» Мазырскага раёна, старшынёй Мазырскага райвыканкама.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

Выбіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 23 — 25-га скліканняў.

Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені.

Усе сенатары