Нарадзіўся 26 мая 1974 года ў горадзе Мінску.
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Кандыдат медыцынскіх навук.
Працаваў урачом-стажорам, урачом-хірургам 1-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска, старшым лабарантам Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, урачом-кардыёлагам, загадчыкам лабараторыі, намеснікам дырэктара па дзіцячай кардыяхірургіі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі».
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».