Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Чарнякоў Дзмітрый Уладзіміравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 6 сакавіка 1974 года ў горадзе Гомелі. Закончыў Гомельскі політэхнічны інстытут імя П.В.Сухога, інжынер-прамцеплаэнергетык; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны, эканаміст. Мае патэнт на вынаходніцтва.

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-рамонтнікам па рамонце абсталявання кацельнай цэха параводаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода. Служыў ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Працаваў інжынерам-тэхнолагам цэха параводаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода, начальнікам участка цеплавой электрастанцыі цэха параводаканалізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі хімічны завод», начальнікам цэха параводаканалізацыі, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод», галоўным інжынерам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод».

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод».

Член Пастаяннай камісіі Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па пытаннях абароны і бяспекі.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «100 гадоў прафсаюзнаму руху», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля і Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.

Усе сенатары