Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Чайчыц Віктар Іванавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 24 жніўня 1960 года ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна.

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў электрамантажнікам будаўніча-мантажнага ўпраўлення № 1 трэста «Энергабудмантаж» «Белгалоўэнерга» (г. Брэст), электрыкам Брэсцкага вытворчага аб’яднання «Брэстрыбгас» (г. Белаазёрск), стажорам народнага суддзі Баранавіцкага раённага суда, стажорам народнага суда Мінскага раёна і г. Заслаўя, суддзёй народнага суда Мінскага раёна і г. Заслаўя, загадчыкам аддзела агульнатэарэтычных праблем арганізацыі работы ўстаноў юстыцыі Навукова-даследчага інстытута праблем крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, адвакатам Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 1, старшынёй Мінскай абласной калегіі адвакатаў.

Старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Памочнікі
Усе сенатары