Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Бысюк Рыгор Рыгоравіч

Біяграфія

Нарадзіўся 29 кастрычніка 1954 года ў вёсцы Неплі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна, Мінскую вышэйшую партыйную школу, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў сакратаром камсамольскай арганізацыі Брэсцкага музычнага вучылішча. Працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі цэха Брэсцкага электрамеханічнага завода, інструктарам арганізацыйнага аддзела Брэсцкага гарадскога камітэта камсамола, сакратаром камітэта камсамола Брэсцкага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга панчошнага камбіната імя 50-годдзя СССР, першым сакратаром Маскоўскага раённага камітэта ЛКСМБ г. Брэста, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Маскоўскага раённага камітэта КПБ г. Брэста, намеснікам старшыні Брэсцкага гарвыканкама, начальнікам упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.

Дырэктар дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Усе сенатары