Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Бузоўскі Ігар Іванавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 10 ліпеня 1972 года ў вёсцы Кашалёва Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча, сацыяльны педагог — псіхолаг; Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, менеджар па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў сацыяльным педагогам — псіхолагам, загадчыкам аддзела сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай работы Цэнтра пазашкольнай работы г. Навагрудка, другім сакратаром Навагрудскага райкама, памочнікам сакратара Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», дырэктарам рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра «Юнацтва», дырэктарам па арганізацыйных пытаннях і міжнароднай дзейнасці грамадскага аб’яднання «Дзіцяча-юнацкі клуб па хакеі «Залатая шайба», загадчыкам аддзела па сувязях з грамадскасцю, намеснікам генеральнага дырэктара дырэкцыі прамаціравання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, другім, першым сакратаром Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», саветнікам-кансультантам, галоўным саветнікам упраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Член саветаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і па падтрымцы таленавітай моладзі.

Мае падзякі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы. Узнагароджаны юбілейнымі медалямі, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Міністэрства ўнутраных спраў, Камандуючага ўнутранымі войскамі МУС, Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», ордэнам святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра ІІ ступені.

Усе сенатары