Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Байко Валянцін Валянцінавіч

Біяграфія
Нарадзіўся 30 лістапада 1969 года ў горадзе Гродне. 

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Працаваў у Гродзенскім маладзёжным цэнтры; Гродзенскім раённым аддзеле народнай адукацыі; дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Плюс» (г. Гродна); дырэктарам сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ» (г. Гродна). 

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Дэлегат пятага і сёмага Усебеларускага народнага сходу. 

Намеснік дырэктара па развіцці сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа» (г. Гродна). 

Член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, Савета па развіцці прадпрымальніцтва, праўлення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру». Старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя каноэ», старшыня Прэзідыума грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя каноэ». 

Мае Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «Заслужаны міратворац» і «Каложскі крыж» III ступені, ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» і інш.
Памочнікі
Усе сенатары