Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Ананіч Віктар Міхайлавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1963 года ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М.Кірава, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь.

Працаваў лабарантам, інжынерам-тэхнолагам вытворчага аб'яднання «Бабруйскдрэў»; намеснікам старшыні прафсаюзнага камітэта акцыянернага таварыства «ФанДАК» (г.Бабруйск); эканамістам, загадчыкам філіяла № 4, намеснікам кіраўніка філіяла акцыянернага таварыства «Пріорбанк» (г.Бабруйск); начальнікам аддзела касавых операцый і інкасацыі аддзялення Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці (г.Бабруйск); начальнікам упраўлення эканомікі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта; намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г.Бабруйска; дырэктарам філіяла № 703 адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» (г.Бабруйск); начальнікам філіяла № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, дэпутатам Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання.

Дэлегат пятага, шостага і сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

Член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь».

Ганаровы грамадзянін г.Бабруйска.

Узнагароджаны медалём Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», юбілейнымі медалямі «75 год перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гадоў», «За ўклад у дзейнасць і развіццё Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму», «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусi», «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусi», «100 год органам дзяржаўнага кiравання сельскай гаспадаркай i харчаваннем Беларусi», «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусi», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва, Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў і гарадскога выканаўчага камітэта, адміністрацыі Ленінскага раёна г.Бабруйска.


Памочнікі
Усе сенатары