Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Амбражэйчык Віктар Георгіевіч

Біяграфія

Нарадзіўся 8 красавіка 1963 года ў вёсцы Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М.Кірава, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам калгаса імя Дзяржынскага Баранавіцкага раёна. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў майстрам лесу Кобрынскага міжгаспадарчага лясгаса, памочнікам ляснічага Дзівінскага лясніцтва, ляснічым Павіцьеўскага лясніцтва, начальнікам Дзівінскага цэха перапрацоўкі драўніны Кобрынскага лясгаса.

Дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Драгічынскі лясгас».

Дэпутат Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

Усе сенатары