Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Савет РэспублікіНацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксей Юрый Мар’янавіч

Біяграфія

Нарадзіўся 27 жніўня 1973 года ў горадзе Гродна. Закончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання, юрыст; Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, эканаміст-менеджар; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працоўную дзейнасць пачаў фатографам у Гродзенскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 74. Працаваў тэхнікам-рэнтгенолагам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў дырэктарам па эканамічных пытаннях малой вытворчай фірмы «Імідж», галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела патрыятычнага выхавання, спорту і вольнага часу моладзі Гродзенскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», другім сакратаром Гродзенскага гарадскога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», галоўным спецыялістам, намеснікам загадчыка аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама, галоўным спецыялістам упраўлення інфармацыі і друку, упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама, першым сакратаром Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Генеральны дырэктар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат».

Намеснік кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Паўночным саветам, член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора.

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Усе сенатары