Сутнасць зменаў у законапраекце аб прафілактыцы правапарушэнняў патлумачылі ў Савеце Рэспублікі

Сутнасць зменаў у законапраекце аб прафілактыцы правапарушэнняў патлумачылі ў Савеце Рэспублікі

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з вядомым паралімпійцам і матывацыйным спікерам, членам Канстытуцыйнай камісіі Аляксеем Талаем.


Паводле слоў спікера верхняй палаты парламента, сустрэча з грамадскім дзеячам выклікана тым, што раней ён перадаў звароты грамадзян з іх заўвагамі наконт законапраекта «Аб змяненні законаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў». Адзначым, што гэты законапраект быў падтрыманы сенатарамі на шостай сесіі Савета Рэспублікі.

— Гэта не новы законапраект, а ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у існуючы. Мы ўжо праводзілі нараду па гэтым пытанні, дзе яшчэ раз дэталёва разгледзелі змены, якія былі прапанаваны і ўнесены ў гэты праект, — патлумачыла Наталля Качанава. 

Яна звярнула ўвагу, што ў чарговы раз было пацверджана: у дакумент ніякіх сур’ёзных змянаў унесена не было — толькі тэхнічныя праўкі, якія наспелі. 

— Таксама былі ўлічаныя прапановы ад Міністэрства ўнутраных спраў, паколькі праваахоўнікі бачылі: ёсць пытанні, якія трэба ўрэгуляваць, зыходзячы са зваротаў грамадзян, — кажа спікер.

Для тлумачэнняў на сустрэчу запрасілі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, супрацоўнікаў МУС і Савета Рэспублікі. 
Наталля Качанава акцэнтавала: змены, якія былі ўнесеныя ў закон, ні ў якай меры не абмяжоўваюць грамадзян, наадварот, спрыяюць іх абароне.

— Мы заўсёды вельмі рады сустракацца і мець зносіны з чалавекам, які сапраўды адсочвае парадак дня, глыбока пагружаны ў працэсы. Наталля Іванаўна — добры сябар і паплечнік. Як прадстаўнік у тым ліку грамадскіх структур, аб’яднанняў, фондаў, магу данесці да яе хвалюючыя грамадзян моманты, — падкрэсліў Аляксей Талай. — Думаю, гэтыя сустрэчы стануць традыцыйнымі. Гэта вельмі карысна для нашага грамадства і дзяржавы.

Паралімпіец закрануў і тэму усенароднага рэспубліканскага рэферэндуму, які хутка адбудзецца. Ён звярнуў ўвагу, што ў праекце Канстытуцыі прадугледжваецца абавязак дзяржавы па рэалізацыі палітыкі сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў, стварэння даступнага асяроддзя і паляпшэння якасці іх жыцця, падтрымкі сем’яў з інвалідамі. 

— Гэта вельмі сур’ёзны паказчык сталасці беларускага народа, — перакананы ён. — Наша краіна захоўвае сваю сацыяльную накіраванасць. Сёння з упэўненасцю можна сказаць: абноўленая Канстытуцыя ёсць працяг нашых добрых традыцый.

Все интервью