«Сучасны кiраўнiк: шматгранны, кампетэнтны, дасведчаны»

Лискович Виктор Андреевич
Лискович Виктор Андреевич

Вiктар ЛIСКОВIЧ, старшыня Пастаннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi, падзялiўся са «Звяздой» сваiм меркаваннем аб прызначэннi Уладзіміра Караніка кіраўніком Гродзенскай вобласці:

— Узнiкаюць новыя выклiкi часу i новыя задачы, якiя ў гэты няпросты час патрабуюць далейшага дынамiчнага развiцця рэгiёна. Упэўнены, што Уладзiмiр Каранiк годна справiцца з гэтай задачай, бо ў барацьбе з распаўсюджаннем каранавiруснай iнфекцыi як мiнiстр аховы здароўя праявiў сябе з найлепшага боку — дзякуючы яго намаганням удалося захаваць тысячы чалавечых жыццяў.

Упэўнены, што прызначэнне Уладзiмiра Каранiка на пасаду кiраўнiка Прынёманскага рэгiёна надасць новы iмпульс развiццю гэтай тэрыторыi, бо гэта сучасны кiраўнiк — шматгранны, кампетэнтны i дасведчаны па многiх кiрунках дзейнасцi: ад сацыяльнай сферы да мiжнароднай дзейнасцi.

http://www.zviazda.by/be/news/20200822/1598096905-alyaksandr-lukashenka-prynyau-rashenne-pryznachyc-uladzimira-karanika

Все интервью