Шосты Усебеларускі народны сход не будзе юбілейным па ліку, але стане гістарычным па сэнсе

Серафинович Екатерина Адамовна
Серафинович Екатерина Адамовна

3 лютага 2021 г. член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, галоўны рэдактар дхяржаўнай установы «Лідская газета» Кацярына Серафіновіч апублікавала артыкул у асабістым блозе на сайце газеты.

«Многае ўжо сказана пра Усебеларускі народны сход як яго дэлегатамі, так і тымі, хто не зычыць краіне і яе народу дабра, спрабуючы зрабіць так, каб сход не адбыўся. Дарэмныя гэтыя старанні нядобразычліўцаў — шосты па ліку Усебеларускі народны сход пройдзе 11 — 12 лютага, і гэта будзе, я ўпэўнена, адна з найбольш важных падзей не толькі бягучага года, але і ў цэлым пяцігодкі. Гэта будзе мерапрыемства, на якім вызначацца грамадска-палітычны і сацыяльна-эканамічны накірункі жыцця краіны на бліжэйшую і больш аддаленую перспектывы».

Якімі яны будуць? — задаецца пытаннем парламентарый. Гэта сёння цікавіць многіх. «У ліку прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ мне давялося прысутнічаць на прэзентацыі праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 — 2025 гады. Палажэнні Праграмы былі дэталёва разгледжаны і на абласным сходзе дэлегатаў Гродзенскай вобласці, акцэнт быў зроблены на развіцці прынёманскага краю».

Кацярына Серафіновіч адзначае, что ў праекце Праграмы спалучаны напрамкі, накіраваныя на развіццё прамысловага комплексу, высокатэхналагічных вытворчасцей, і напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў новай пяцігодцы — умацаванне інстытута сям’і, садзейнічанне занятасці, дастойная аплата працы, актыўнае даўгалецце… Шмат увагі ўдзелена клопату аб чалавеку, аб кожным жыхары рэспублікі. Важна, каб усе грамадзяне краіны азнаёміліся з праектам Праграмы, якая будзе абмяркоўвацца на ўсенародным форуме. Для гэтага на старонках «Лідскай газеты», на яе сайце, у сацыяльных сетках рэдакцыяй размешчаны яе праект.

Парламентарый упэўнена, што сваё слова скажуць дэлегаты сходу. А гэта людзі, якія не толькі вызначыліся ў жыцці з прафесіяй і дасягнулі ў ёй значных поспехаў, але і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і працуюць дзеля ўсеагульнай карысці. «Такіх патрыётаў краіны я часта сустракаю сярод сваіх калег, сярод тых лідчан, з кім даводзіцца мець стасункі па працы, і, безумоўна, у Савеце Рэспублікі».

Адданыя сваёй сям’і, справе, Радзіме людзі маюць права і магчымасць сказаць сваё слова пры вызначэнні будучыні краіны. У Год народнага адзінства мы ўсе незалежна ад сацыяльнага статусу, палітычных поглядаў павінны згуртавацца вакол самых важных для нас каштоўнасцей і дбаць аб міры і згодзе ў нашым агульным доме — Беларусі.

Все интервью