Самае галоўнае — пачуць людзей

Самае галоўнае — пачуць людзей

На гэтым тыдні старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, член Канстытуцыйнай камісіі Сяргей Сівец сустракаўся з калектывамі сталічнага каледжа лёгкай прамысловасці і завода калёсных цягачоў. Тэма сустрэч — абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі. 


— Самае галоўнае — пачуць людзей, наколькі яны ацэньваюць важнасць змены нашай грамадскай дамовы. Якія пытанні не былі закрануты, — падкрэсліў важнасць усенароднага абмеркавання старшыня профільнай камісіі. 

Ён акцэнтаваў увагу на важнасці ўсенароднага абмеркавання прапанаваных навацый, таму што такім чынам забяспечваецца зваротная сувязь ад насельніцтва. 

Сустрэча з працоўным калектывам ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» прайшла ў рамках дзейнасці дыялогавых груп з працоўнымі калектывамі арганізацый Заводскага раёна сталіцы па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі.

Як адзначылі ўдзельнікі сустрэчы, Канстытуцыя — гэта ўнікальны прававы дакумент. З аднаго боку, яна З’яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, на аснове якога выбудоўваецца астатняе заканадаўства. З іншага — гэта грамадскі дагавор, які адлюстроўвае напрамкі, якія дзяржава і народ будуць рэалізоўваць сумесна.

Сенатар падрабязна расказаў аб навацыях у Асноўны Закон Беларусі і адказаў на пытанні: як менавіта будуць абіраць удзельнікаў Усебеларускага народнага сходу, чаму ў Канстытуцыі ёсць абмежаванне мінімальнага ўзросту Прэзідэнта, што азначае новы абавязак грамадзян прымаць меры па захаванні і ўмацаванні свайго здароўя. Таксама паступіла прапанова дапоўніць артыкул 52 патрабаваннем аб павазе дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.


Все интервью