Руммо: бежанцы хочуць лепшай будучыні для сваіх дзяцей

Руммо: бежанцы хочуць лепшай будучыні для сваіх дзяцей

Бежанцы хочуць лепшай будучыні для сваіх дзяцей, заявіў у эфіры тэлеканала ОНТ сенатар, дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Алег Руммо, каментуючы сітуацыю на беларуска-польскай мяжы, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Фота: БелТА

 

«Чалавек, яго здароўе, яго нармальны чалавечы стан і ўмовы пражывання — гэта найвышэйшая каштоўнасць, якая сёння існуе. І, калі ў цэнтры Еўропы з людзьмі, якія вінаватыя толькі ў тым, што яны нарадзіліся ў той краіне, дзе ідзе вайна, дзе голад і разруха, абыходзяцца такім чынам — гэта не паддаецца ніякаму разуменню», — сказаў Алег Румо.

Паводле яго слоў, бежанцы хочуць толькі аднаго — жыць пад мірным небам. «Яны хочуць элементарнай будучыні для сваіх дзяцей. Наша галоўная задача, як людзей перш за ўсё, — зрабіць так, каб побач чалавеку было камфортна, — адзначыў сенатар. — Выбачыце мяне, ды сабаку ў такіх умовах утрымліваць неймаверна, не тое што чалавека».

Все интервью