Па законах часу

Вдовенко Татьяна Дмитриевна
Вдовенко Татьяна Дмитриевна

Завяршыла работу чарговая дзявятая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Подчас яе разгледжана 65 законапраектаў і 2 Дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб адметнасцях папрасілі расказаць сенатара Таццяну УДАВЕНКА.

— На першым пасяджэнні разгледзелі план мерапрыемстваў Савета Рэспублікі па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы №2, аб зменах у саставе пастаянных камісій і шэраг іншых.

Прынялі да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.04.2015 №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Цяпер грамадзяне (у тым ліку і замежныя, што пастаянна жывуць у нашай краіне), якія больш як паўгода не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, будуць плаціць збор у памеры 20 базавых велічынь. Выплаты за бягучы год ажыццяўляюцца да 15 лістапада 2016-га. Калі грамадзянін сам звернецца ў падатковую інспекцыю да 31 мая наступнага года і ўплаціць падатак да 1 ліпеня, то сума будзе зменшана на 10 працэнтаў.

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2015 №4 прызваны спрасціць умовы для стварэння прафсаюзаў. Калі раней неабходна было 10 працэнтаў ад колькасці працуючых, то цяпер дастаткова 10 чалавек.

Законапраект "Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў" дакладна ўстанаўлівае пералік асоб, на каго распаўсюджваецца працэдура. Сёлета яна закране больш як 8,5 тысячы чала¬век.

У ліпені 2016 года усту¬пае ў сілу законапраект "Аб альтэрнатыўнай служ¬бе". Яна прадстаўляе сабой грамадска-карысную дзейнасць у галіне аховы здароўя, сельскай і лясной гаспадарках, сацыяльнай служ¬бе і іншых сферах, якія рэгламентуе закон. Права на замену не прадастаўляецца аўтаматычна, павінны быць аб'ектыўныя прычыны, што не дазваляюць выконваць воінскі абавязак са зброяй у руках. За 10 дзён да заканчэння прызыву малады чалавек можа звярнуцца з заявай аб замене тэрміновай службы на альтэрнатыўную, якую ў яго прысутнасці разгледзіць прызыўная камісія. Тэрмін альтэрнатыўнай службы складае 36 ме¬сяцаў, з вышэйшай адукацыяй — 24.

У законе "Аб дзяржаўных сімвалах" прапісана, што грамадзяне могуць вывешваць дзяржаўны флаг на прыватных домаўладаннях на дзяржаўныя і сямейныя святы, што дазволіць фармiраваць паважлівае стаўленне да сімволікі Рэспублікі Беларусь. Удакладняецца таксама, што флаг іншай краіны не можа ўстанаўлівацца вышэй за нацыянальны.

Шэраг законапраектау, у прыватнасці "Аб барацьбе з карупцыяй" і "Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці" разгледзелі на апошняй сесіі, падчас якой дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь падтрымалі назначэнне прэзідэнцкіх выбараў на 11 кастрычніка.

Запісаў Аляксандр КОЎКА.

Все интервью