Новыя тэхналогii iдуць за эканомiкай

Петрова Ирина Георгиевна
Петрова Ирина Георгиевна
Супрацоўніцтва ў ЕАЭС і інавацыйныя тэхналогіі, алімпійскія рэкорды і адносіны да Радзімы — Аляксандр Лукашэнка закрануў вельмі шырокае кола тэм, адказваючы на пытанні расійскіх журналістаў. Мы звярнуліся да прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці ў беларусім парламенце, каб яны пракаментавалі, як сучасныя тэндэнцыі цяпер адбіваюцца на жыцці грамадзян.

Ірына ПЯТРОВА, член Савета Рэспублікі (абрана ад Магілёўскай вобласці), галоўны ўрач Глускай цэнтральнай раённай бальніцы:

— Прэзідэнт падчас прэс-канферэнцыі адзначыў, што будучыня — за найноўшымі тэхналогіямі. Гэта тычыцца ўсіх сфер, у тым ліку і аховы здароўя. Калі казаць пра наш раён, то для атрымання высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі мы накіроўваем пацыентаў на абласны і рэспубліканскі ўзроўні. Асноўныя кірункі дзейнасці нашай бальніцы — гэта першасная, спецыялізаваная і паліатыўная дапамога. Вядома, мы ўкараняем сучасныя методыкі лячэння і дыягностыкі. Наколькі хутка новыя тэхналогіі будуць пранікаць на ўзровень раёна, залежыць, перш за ўсё, ад эканамічнага стану. Калі будуць развівацца прамысловасць, сельская гаспадарка, малое і сярэдняе прадпрымальніцтва, колькасць насельніцтва ў раёне вырасце, тады можна чакаць і выхаду на новы тэхналагічны ўзровень.

Тое, што ў нашай краіне аказанне медыцынскай дапамогі даступна кожнаму незалежна ад узроўню даходаў, мае вялікае значэнне. Асабліва гэта актуальна для жыхароў нашага раёна. Калі пацыенты не могуць наведаць паліклініку, тады яны звяртаюцца ў ФАПы і амбулаторыі, туды прыязджаюць дактары, лабаранты. Фельдшары даходзяць да кожнага пацыента, калі неабходна — разносяць лекі. Мы, як і любая раённая бальніца, працуем фактычна з кожным чалавекам.

Надзея АНІСОВІЧ, Вераніка ПУСТАВІТ

Все интервью