Неабходна з маленства прывіваць любоў да свайго народа

Неверов Алексей Николаевич
Неверов Алексей Николаевич

Менавіта так лічыць сенатар ад Гомельскай вобласці, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Аляксей Нявераў.

«Вядома, у краіне, якая перажыла зверствы нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, прыняцце закона аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму можа здацца парадоксам, — мяркуе ён. — Але гэта рэаліі цяперашняга часу. Дапусціць прапаганду і ўсхваленне нацызму, разнастайных яго праяў з боку нашага пакалення было б злачынствам! На жаль, вопыт мінулага года паказаў, што былі спробы распальвання нянавісці паміж людзьмі.

Каб папярэдзіць гэта, сёння неабходна ў кожнай сям'і з маленства дзецям прывіваць адвечныя каштоўнасці любові да сваёй Радзімы, свайго народа. Варта выхоўваць пачуццё патрыятызму, праслаўляць і шанаваць памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны, фарміраваць у маладога пакалення свяшчэнныя паняцці сумленнасці, прыстойнасці, мужнасці. І гэта не пафасныя словы, гэта тое, ад чаго будзе залежаць будучыня нашай краіны, тое, што зробіць яе яшчэ больш моцнай, шчаслівай, квітнеючай».

Все интервью