Наталля Качанава: Мы гатовы да супрацоўніцтва з Кубай па ўсіх напрамках

Наталля Качанава: Мы гатовы да супрацоўніцтва з Кубай па ўсіх напрамках

Старшыня Савета Рэспублікі правяла рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Кубы ў Беларусі Хуанам Вальдасам Фігероа. 


Нагода для абмеркавання двухбаковага парадку дня — завяршэнне дыпламатычнай місіі дыпламата ў нашай краіне. 

Вітаючы госця ў Савеце Рэспублікі, Наталля Качанава падзякавала яму за тую работу, якую ён выконваў усе гэтыя гады ў Беларусі. 

— Мы высока цэнім нашы беларуска-кубінскія адносіны, і супрацоўніцтва, якое складваецца паміж нашымі краінамі, для нас вельмі важнае, — падкрэсліла спікер. — Мы ментальна вельмі падобныя з кубінскім народам, а ў нашай дружбы карані, якія сыходзяць у глыбіню гадоў. Мы ведаем кубінскі народ, роўна як на Кубе ведаюць Беларусь.

Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтавала ўвагу на тым, што ў палітычным узаемадзеянні Мінска і Гаваны вялікае значэнне адыгрывае тое, што паміж кіраўнікамі абедзвюх краін складаюцца добрыя адносіны. У якасці пацверджання таму яна ўзгадала візіт прэзідэнта Кубы, які ён здзейсніў у нашу краіну ў кастрычніку 2019 года.

— Ён надаў яшчэ адзін імпульс ва ўзаемадзеянне паміж нашымі краінамі. І пацвердзіў, што добрыя адносіны і супрацоўніцтва — асабліва ў сферы эканомікі, у культуры, навуцы, адукацыі, ахове здароўя — будуць працягвацца і развівацца.

Немалаважным спікер Савета Рэспублікі лічыць і факт узаемнай падтрымкі Беларусі і Кубы на міжнароднай арэне, асабліва ў такі няпросты цяперашні час. 

— Тое, што адбываецца сёння ў свеце, у многіх краінах, не можа нас не турбаваць. Таму людзі добрай волі, якія разумеюць, што такое мір, суверэнітэт, незалежнасць, свабода, павінны падтрымліваць адзін аднаго, — упэўнена Наталля Качанава. 

Яна звярнула ўвагу на тое, што ва ўмовах ковід-інфекцыі на Кубе эфектыўна працуюць прадпрыемствы, якія выпускаюць вакцыны.

— Мы з міністрам аховы здароўя ўжо абмяркоўвалі гэтую тэму, ён ужо кантактаваў з гэтай нагоды з калегамі на Кубе, — паведаміла Старшыня Савета Рэспублікі. 

Акрамя таго, важным складнікам узаемадзеяння спікер верхняй палаты парламента лічыць і парламенцкае ўзаемадзеянне Беларусі і Кубы. Яна нагадала, што ў парламентах абедзвюх краін створаны адпаведныя групы дружбы, магчымасці якіх таксама трэба выкарыстоўваць на карысць краін і народаў. 

Напрыканцы Наталля Качанава падкрэсліла, што неабходна актывізаваць супрацоўніцтва.

— Думаю, нам трэба рухацца больш хуткімі тэмпамі. Мне прыемна адзначыць, што ў 2021 годзе ў нас вырас тавараабарот, мы пачалі больш эфектыўна ўзаемадзейнічаць. Але мы гатовыя да супрацоўніцтва і абсалютна па ўсіх кірунках, — падкрэсліла яна. 

У сваю чаргу дыпламат пагадзіўся з неабходнасцю вываду ўзаемадзеяння на больш высокі ўзровень. Ён бачыць галоўным — умацаванне гандлю і магчымасцяў інвеставання.

Дыпламат адзначыў і двухбаковую падтрымку на міжнароднай арэне і супрацьдзеянне санкцыйнай палітыкі Захаду. Ён падкрэсліў: уведзеныя санкцыі, якія дзейнічаюць супраць Кубы і Беларусі, сведчыць аб тым, што абедзве краіны выстаялі як незалежныя і суверэнныя дзяржавы.

Все интервью